Што жадаюць браслаўчанкам нашы мужчыны

Главное

Напярэдадні свята 8 сакавіка карэспандэнт газеты “Браслаўская звязда” пагутарыла з мужчынамі і высветліла іх пажаданні цудоўнай палове насельніцтва Браслаўшчыны.

IMG_0436Аляксандр Смірноў, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Браслаўскага РАУС:

— Хочацца, каб нашы жанчыны ніколі не ведалі слёз, а калі яны будуць, то няхай ад радасці, а не ад сямейных нягод. Няхай жаночае шчасце будзе бясхмарным і бясконцым. А ад імя супрацоўнікаў праваахоўных органаў хацелася б выказаць словы падзякі нашым другім палавінкам. Дзякуй, што вы разумееце нашу складаную службу, ненарміраваны працоўны дзень і з’яўляецеся надзейным сямейным тылам і ахоўніцамі сямейнага ачага.

IMG_0425Яўген Немкаловіч, галоўны інжынер Браслаўскай ПМК-42:

У гэты святочны дзень хочацца пажадаць жанчынам кахання, сямейнага шчасця і дабрабыту. Няхай збываюцца запаветныя мары, а ў душы заўсёды будзе вясна! Хочацца таксама павіншаваць са святам сваіх цудоўных жонку Лілію і дачку Сафію і выказаць ім словы ўдзячнасці за сямейнае цяпло.

 

 

Алег Сапрончык, педагог Браслаўскай дзіцячай школы мастацтваў:

IMG_0448—  Жадаю нашым цудоўным жанчынам, каб свята 8 сакавіка падарыла ім толькі добры настрой і радасць. Часцей усміхайцеся, не сумуйце і радуйце нас шчаслівым позіркам вашых прыгожых вачэй. Няхай у вашым жыцці будзе шмат прыемных падзей і добрых навін. Карыстаючыся магчымасцю віншую са святам сваю каханую жонку Вераніку і нашу маленькую дачушку Эмілію.

 

 

 

Міхаіл Шакель, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце школы № 2:

_MG_0440Дарагія жанчыны, я жадаю вам аптымізму, бадзёрасці, душэўнай цеплыні, кахання ад родных і блізкіх. Няхай кожны дзень сонечныя вясновыя промні саграваюць вашыя пяшчотныя сэрцы, а мы — мужчыны, будзем імкнуцца дарыць вам наша каханне, шчырасць, удзячнасць і рабіць усё, каб вы былі шчаслівымі!

 

 

 

Андрэй Карагін, электрамеханік Браслаўскага раённага вузла электрасувязі:

IMG_0427Без жанчын немагчыма прадставіць жыццё. Вы саграваеце яго сваёй прыгажосцю, пяшчотай і цеплынёй. Будзьце шчаслівымі, каханымі і заўсёды акружанымі павагай і ўвагай блізкіх, родных і сяброў. Ад імя калектыву перадаю віншаванні  нашым цудоўным супрацоўніцам і жадаю ім поспеху ў працы. Віншую таксама сваю дарагую жонку Вольгу і жадаю ёй ўсяго найлепшага.