Вайна вачыма салдата

Главное

IMG_4163

З успамінаў Юрыя Андрука, работнік ПУП “Аўтасэрвіс — Браслаў”:

  • Пасля заканчэння школы вучыўся ў Гарадоцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме. У мясцовым ДТСААФ займаўся на курсах парашутыстаў і зрабіў тры скачкі.

У маі 1983 года прызвалі ў армію. У “вучэбцы” ў Фергане атрымаў ваенную спецыяльнасць зараджаючага — наводчыка самаходнай артылерыйскай устаноўкі “Нона”. Падрыхтоўка была вельмі напружанай. На службу накіравалі ў Кабульскі артполк.

Першыя ўражанні ад далёкай краіны: блакітнае чыстае неба і прыгожы горад ля падножжа гор. Служба праходзіла на заставе побач з Кабулам, да некантралюемай тэрыторыі — ўсяго 9 км. Штодня былі фізічная падрыхтоўка, трэніровачныя стрэльбы па гарах.

Неаднойчы хварэў на ліхарадку, давялося і голад спытаць. За любы праступак жорстка наказвалі. Прымаў удзел у 20 баявых выхадах. Лічу сябе шчасліўцам, бо застаўся жывым.

Калі прыйшоў загад аб звальненні ў запас, то разам з таварышам з таварышам узняліся ў 4 гадзіны раніцы і пешшу дабраліся да цэнтра Кабула.

Як усё гэта ўспрымаў? Радзіма дала наказ, а гэта — святое. І, нягледзячы на ўсе жахі, што давялося перажыць, у памяці засталіся самыя добрыя ўспаміны пра таварышаў і баявую маладосць. Пасля службы стаў больш цаніць жыццё. І па сённяшні дзень ганаруся, што з годнасцю прайшоў усе ваенныя выпрабаванні.

Алена Пятушка.