Лукян Ларыса Ільінічна

Люди

 

IMG_4138Нарадзілася ў 1956 годзе ў Браславе.

Працоўную дзейнасць пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пачынала ўрачом-інтэрнам Полацкай гарадской бальніцы ў 1980 годзе. Праз год уладкавалася на працу ўрачом-тэрапеўтам Друйскай гарпасялковай бальніцы, у якой на розных пасадах працавала да 2009 г., а ў жніўні і была прызначана ўрачом агульнай практыкі (загадчыцай) Друеўскай бальніцы сястрынскага догляду УАЗ «Браслаўская ЦРБ».

Ларыса Ільінічна ў сваёй працоўнай дзейнасці вядзе паслядоўную работу па выкананні нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі, павелічэнні чакаемай працягласці жыцця. Гэта дазволіла сфарміраваць пазітыўныя тэндэнцыі ў развіцці дэмаграфічных працэсаў Друеўскай зоны і забяспечыць зніжэнне агульнай смяротнасці.

На належным узроўні пастаўлена ёй і санітарна-супрацьэпідэмічная работа, пастаянна выконваецца ўрачэбная функцыя, пацвярджэннем чаму служыць адсутнасць скаргаў з боку пацыентаў.

За добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя Ларыса Лукян двойчы ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, абрана дэпутатам Друеўска сельскага Савета апошняга склікання.