Раковіч Наталля Вячаславаўна

Люди

 

IMG_4086  Нарадзілася ў 1963 годе ў вёсцы Новае Дварышча Браслаўскага раёна.

Пасля заканчэння ў 1982 годзе Полацкага тэхнічнага вучылішча, дзе атрымала прафесію краўца верхняга мужчынскага адзення, была прынята на работу па спецыяльнасці ў Відзаўскае атэлье. Менш чым праз год перавялася працаваць закройшчыцай мужчынскага адзення гэтай жа ўстановы.

За 16 гады работы закройшчыцай Н. Раковіч дасканала авалодала ўсімі тонкасцямі сваёй прафесіі, навучалася забяспечваць густы самых прыдзірлівых кліентаў. Яна заўсёды імкнулася ісці ў нагу з патрабаваннямі моды, каб мець магчымасць прапанаваць сваім заказчыкам навінкі. Як і бывае з кожным высокакваліфікаваным майстрам, у Наталлі Вячаславаўны з’явіўся шырокі круг сваіх кліентаў.

Сумленнай, працавітай, ветлівай з заказчыкамі жанчыне адміністрацыя раённага камбіната бытавога абслугоўвання ў 1999 годзе запрасіла на месца закройшчыцы дзіцячага адзення ў цэнтральным доме быту. І з маленькімі кліентамі Наталля Раковіч хутка знайшла агульную мову, краіла для іх моднае і зручнае адзенне.

У 2001 годзе жанчыне прапанавалі зноў заняцца краеннем адзення для мужчын, за што яна ўзялася з энтузіазмам. Нездарма ў хуткім часе ёй прысвоілі самы высокі шосты разрад закройшчыка.

За шчырую, добрасумленную працу Н.В. Раковіч у 2011 годзе адзначана нагрудным знакам «Выдатнік бытавога абслугоўвання».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *