Порысты лёд самы небяспечны

Актуальное

kartinka_13Сёлета пра сцюдзёныя лютаўскія мяцеліцы рыбаловы-аматары толькі дзеляцца паміж сабой успамінамі. Зіма крыху папужала беларусаў моцнымі маразамі і схавалася дзесьці ў паўночным баку. Але заўзятых аматараў рыбалкі ўсё роўна цягне пасядзець з вудачкай над лункай, нягледзячы на небяспечнасць і забарону выхаду на лёд.

Пакуль што, на шчасце, патанулых на вадаёмах вобласці няма. Але выпадкаў таго, што хтосьці праваліўся ў палонку, шмат. Выбрацца з ледзянога палону відавочцы дапамагалі на азёрах Бяржонка, Неспіш, Дрывяты, Струста. На мінулым тыдні і вадалазы выратавальнай станцыі дапамагалі ў раёне Дукель сысці на бераг прыезджым рыбаловам з Расон і Мёраў.

Супрацоўнікі ТВВАД амаль штодзённа праводзяць рэйды па азёрах і ў працоўных калектывах папярэджваюць пра небяспечнасць выхаду на лёд. За 10 дзён, напрыклад, папераджальныя гутаркі праведзены практычна ва ўсіх буйных арганізацыях і непасрэдна на вадаёмах пра небяспечнасць рыхлага лёду папярэджаны 32 чалавекі.

Паважаныя рыбаловы-аматары, не рызыкуйце жыццём дзеля задавальнення вылавіць некалькі рыбак.

Анатоль Міласердаў, старшыня РА ТВВАД.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *