get_img

«Браслаўская звязда» аб’явiла конкурс на лепшага знаўцу роднай мовы

Актуальное Акции, конкурсы, выступления

get_imgБЕЛАРУСКАЯ МОВА

 

  1. Растлумачце значэнне слоў:

Слімак, шыба, чапяла, абапал, цурацца, гарэза, пэндзаль, конік, сцізорык, абшар, знічка, хвацкі.

(12 балаў)

  1. Запішыце сказы па-беларуску:

Я поблагодарил друга за помощь. Ольга читала книгу про себя. Нельзя смеяться над ошибками друзей.  Я пойду за братом. Бабушка ходила в лес за земляникой. Сквозь сон я слышал разговор родителей. Я похожа на старшую сестру. Банан вкусней морковки. Дедушка поехал на мельницу. Раскажи мне о себе.

(10 балаў)

  1.  У якiх сказах няправiльна ўжыты дзеяслоў? Выпраўце памылкі.

Гусь шчыпала траву. Боль мучыла Івана ўвесь дзень. Сабака моцна брахала. Медаль ляжаў на стале. Гар засцілала вочы. Стары камод стаяў каля сцяны. Прыгожы рамонак раскрыў пялёсткі.

(7 балаў)

  1. Замяніце словамі лічбавыя абазначэнні лічэбнікаў:

Перапісвацца з 257 адрасатамі, не было 311 чалавек, бібліятэка з 4892 кнігамі, на 2689 тыся рублёў, 25-мільённы.

(10 балаў)

  1. Запішыце тэкст у адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі беларускай мовы:

Белару(с,сс)кі… лірычны… пес…ні як све…чыць іх змест некаторыя л…ксічныя і с(ці,ты)лістычныя прыкметы а так(сама) асаблівас…ці напеваў (ў,у)зніклі на думку …учоных у той пер(ыо,ыа,ыя)д сярэдн…вякоў…я калі склад…валася сама белару(с,сс)кая народнас…ць. Жанр лірычнай пес…ні адзін (з,с) самых багатых у (вусна)паэтычнай творчас…ці белару(с,сс)кага народ… і па колькас…ці песе(нн,н)ых тэкстаў і па (не)вычарпальнай разнастайнасці тэм і матываў.

(35 балаў)

 

 

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

  1. Каму належаць наступныя радкі пра родную мову:

“Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так, як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”

(1 бал)

  1. Назва гэтага верша з латыні перакладаецца як «Марыя, радуйся».

Назавіце аўтара і арыгінальную назву твора.

(2 балы)

  1. У гонар якога славутага беларускага пісьменніка ўстаноўлены гэты помнік? Назавіце горад.

 orsha-dazhynki-10

(2 балы)

 

  1. Перад вамі пераклад на рускую мову. Хто аўтар беларускага арыгіналу?

Прощай, разбуженная в сердце, дорогая,

Я через годы буду образ твой нести.

Звезда бледнеет на востоке, догорая, –

Ей поздно вечером на западе взойти.

(5 балаў)

  1. Аднавіце парадак слоў у радках і пастаўце адпаведныя знакі прыпынку. Назавіце аўтара гэтых радкоў:

але час нам наступае расстацца

ужо такая ў нас доля пэўна

цябе кахаў дарагая я моцна

нам час расстацца але.

(5 балаў)

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб конкурсе “Аматарам роднай мовы”

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Конкурс “Аматарам роднай мовы” праводзіцца з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.

1.2. Арганізатар конкурсу — установа “Рэдакцыя газеты «Браслаўская звязда» і праграмы радыёвяшчання”.

1.3. Конкурс праводзіцца з 20.02.2016 г. да 26.02.2016 г. уключна.

1.4. Удзельнікі конкурсу — усе жадаючыя.

1.5. Дасылаючы работы на конкурс, удзельнікі пацвярджаюць сваю згоду на ўмовы дадзенага Палажэння.

1.6. У конкурсе прадугледжаны тэмы:

— беларуская мова;

— беларуская літаратура.

 

  1. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

2.1. Папулярызацыя беларускай мовы і выдання “Браслаўская звязда”.

2.2. Замацаванне і пашырэнне ведаў па беларускай мовы і літаратуры.

2.3. Прыцягненне ўвагі да багацця роднай мовы, яе прыгажосці і мілагучнасці.

 

  1. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ І ПАТРАБАВАННІ ДА КОНКУРСНЫХ РАБОТ

3.1. На конкурс прымаюцца работы з выкананымі заданнямі .

3.2. Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 20 лютага 2016 да 26 лютага 2016 года (уключна).

3.3. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца індывідуальныя работы ўдзельнікаў. У выпадку, калі дасылаюцца работы калектыву з двух і больш чалавек, такія калектывы разглядаюцца як адзін удзельнік.

3.4. Для ацэнкі работ ствараецца журы ў наступным складзе:  Вячаслаў Каладынскі, в.а. галоўнага рэдактара, Казімір Пятушка, загадчык аддзела сельскай гаспадаркі, Жанна Бялько, карэктар.

3.5. Да разгляду на конкурс прымаюцца работы, адпраўленыя па пошце, на электронныя адрасы  альбо дастаўленыя на адрас рэдакцыі не пазней за 26 лютага.

3.7. Прыём конкурсных работ і рэгістрацыю ўдзельнікаў праводзіць Жанна Бялько.

3.8. Работы прадстаўляюцца ў друкаваным альбо напісаным ад рукі выглядзе шляхам адпраўкі на паштовы адрас рэдакцыі (211969, Браслаў, вул. Садовая, 59)  альбо ў электронным выглядзе на электронныя адрасы (braslav_prav@cmi.by ці braslav_star@mail.ru) з паметкай “На конкурс”.

3.9. Удзельнікам неабходна ўказаць:

— прозвішча і імя;

— узрост;

— месца працы альбо навучання;

— мабільны ці стацыянарны тэлефон для зваротнай сувязі.

 

  1. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ І ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

 

4.1. Узнагароджванне праходзіць па адной намінацыі:

4.2. Пераможца конкурсу ўзнагароджваецца дыпломам і прызам.

4.3. Журы конкурсу мае права заснаваць дадатковыя прызы і намінацыі.

4.6. Вынікі конкурсу будуць размешчаны ў бліжэйшым пасля даты іх падвядзення нумары “Браслаўскай звязды”.

2 комментария для “«Браслаўская звязда» аб’явiла конкурс на лепшага знаўцу роднай мовы

  1. Добрый день. Пытались отправить ответы на оба электронных адреса, указанных в Положении, но ни на один письмо не доходит. Что делать?

  2. Доброе утро! Мы просим прощения, в электронном адресе требуется нижнее подчеркивание, а не дефис. Попробуйте еще раз на адрес braslav_star@mail.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.