Жывёлагадоўля раёна на фоне рэспублікі

Экономика и финансы

d0b6d0b8d0b2d0bed182d0bdd0bed0b2d0bed0b4d181d182d0b2d0beМіністэрства сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання падвяло вынікі работы жывёлагадоўчай галіны рэспублікі за 2015 год.

Каменціруючы вытворчыя паказчыкі спецыялісты галоўнага сельскагаспадарчага ведамства адзначаюць, што па надоях малака ад каровы жывёлаводы спыніліся за крок ад намечанай лічбы ў 5000 кілаграмаў. У сярэднім па краіне кожная карова дала па 4766 кг. Валавая вытворчасць малочнай прадукцыі дасягнула 6635311 тон. Столькі сельгаспрадпрыемствы яшчэ не надойвалі. У параўнанні з 2014 годам вал узрос амаль на 390 тысяч тон. Рэалізавана ж прадукцыі 5967, 7 тыс т., або на 7,1% больш чым у папярэднім годзе. Таварнасць прададзенага малака склала 89,9%.

Па нашай вобласці сярэдні ўдой на карову значыцца ў 3975 кг з прыбаўкай да папярэдняга года ў 315 кілаграмаў і таварнасцю ў 89,5%.

У гаспадарках Браслаўскага раёна за 2015 год ад кожнай каровы было надоена па 3187 кг малака. З гэтым паказчыкам мы ў рэспубліканскай табліцы займаем 111 месца (усяго 118 раёнаў). У параўнанні з папярэднім годам рэйтынг раёна вырас на 6 пунктаў (летась было 117 месца).

Варта адзначыць, што за гэтымі шасцю пунктамі — штодзённая карпатлівая праца жывёлаводаў па павелічэнні прадукцыйнасці дойнага статка. Мяркуйце самі, за год нашы аператары машыннага даення здолелі павялічыць надой на карову на 869 кілаграмаў. Гэта лепшы паказчык па рэспубліцы. Зразумела, што прырастаць да мізэрнага пазалеташняга паказчыка было лягчэй, тым не менш перспектыва бачна. Ды і валавая вытворчасць узрасла на 13% і склала 31076 тон. Па таварнасці малака з паказчыкам у 91,2% мы на першым месцы ў вобласці і адзінаццатыя ў рэспубліцы. Усё гэта сведчыць пра тое, што патэнцыял грамадскага дойнага статка далёка не вычарпаны і рост для далейшага нарошчвання прадукцыі скарыстаны не поўнасцю.

Апублікаваны і спіс сельгаспрадпрыемстваў з прадукцыйнасцю дойнага статка з удоем звыш 5000 кг на карову. Такіх 449. У іх ліку і наш «Маяк Браслаўскі», які з надоем у 6937 кг у рэспубліканскім табелі аб рангах размясціўся на 78 месцы і заняў 9 месца ў вобласці.

Выдатна папрацавалі летась і свінаводы СВК «Маяк Браслаўскі», дзе сярэднесутачныя прывагі на дарошчванні і адкорме ў параўнанні з 2014 годам выраслі на 17 грамаў і склалі 648 гр. Па апошнім паказчыку «маякоўцы» занялі другое месца ў вобласці і адзінаццатае ў рэспубліцы.

 

Да друку падрыхтаваў Аляксандр Азевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *