Дзе прыстраляць зброю?

Спрашивайте-отвечаем

10833bНядаўна ўступіў у Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, набыў новую зброю. Хачу прыстраляць яе, але дакладна не ведаю, як гэта зрабіць законна, каб не парушыць дзеючых правілаў. Прашу растлумачыць гэта на старонках газеты.

Аляксандр С., г. Браслаў.

Пытанне нашага чытача мы накіравалі ў Браслаўскаю міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету. Кансультацыю даў дзяржінспектар Уладзімір Ягоранкаў.

«Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання (пункт 157) дазволена прыстрэльваць зброю ў працэсе палявання пры законным знаходжанні ва ўгоддзях. Але толькі ў месцах з натуральнай агароджай (кар’еры, рвы, яры) або ў добрапрагледжваемых на ўсю дыстанцыю палёту кулі (іншага зарада). Таксама прыстрэлка (незалежна ад таго, ёсць у паляўнічага пуцёўка ці няма) можа праводзіцца ў спецыяльна абсталяваных для гэтай мэты месцах. Такія зоны павінны быць выдзелены карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў і замацаваны адпаведнымі прававымі дакументамі.

Прыстрэлка паляўнічай зброі ў спецыяльна адведзеных месцах дазваляецца круглы год. Рухацца да такіх месц і назад паляўнічы абавязан з разраджанай і зачахлёнай зброяй, а ва ўгоддзях ці месцах пражывання паляўнічых жывёл толькі па вызначаных карыстальнікам ці райвыканкамам дарогах.

Зараджаць зброю дазволена толькі на лініі стральбы, не парушаючы правілаў бяспечнага абыходжання са зброяй».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *