Браслаўскія актывісты — першыя

Актуальное

96dd815d26e0a2735d61d43f91df50814f2f68cc78183779fbbb91f76bb30149Два разы на год моладзь БРСМ з усіх раёнаў Віцебшчыны збіраецца, каб высветліць, хто з іх самы хуткі, дужы і ўвогуле спартыўны. Вось і 12 — 13 лютага на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Энергетык” (Віцебскі раён) прайшла чарговая зімовая абласная спартакіяда актыву БРСМ. Яна аб’яднала больш за 130 удзельнікаў з ліку працуючай моладзі Прыдзвінне, якая аддае перавагу здароваму ладу жыцця, сяброўскай атмасферы і выдатнаму настрою.

Браслаўскі раён на спаборніцтвах прадставілі 5 актывістаў БРСМ з розных устаноў і арганізацый. Калі раней удзельнікаў спартакіяды размяркоўвалі па розных групах, то на гэты раз вырашылі, што каманды будуць у тым складзе, у якім прыехалі на выпрабаванні.

Уражаннямі ад спаборніцтваў падзялілася галоўны спецыяліст райкама БРСМ Святлана Лапыр:

— Спаборніцтвы праходзілі на свежым паветры, ды і надвор’е не падвяло, таму ўдзельнічаць у іх было — адно задавальненне. Арганізатары пастараліся, каб кожнае выпрабаванне атрымалася нечаканым і запамінальным. Усяго ж каманды пераадолелі чатыры этапы, у кожным з якіх было па 3 конкурсы. Сярод выпрабаванняў: эстафета, “Папрыгунчыкі” (бег у мяху), зімовая рыбалка, “Інддзейцы”, хакей, футбол на снезе, марафон, адгадай мелодыю, лазертаг. Гэта далёка не поўны спіс тых выпрабаванняў, якія мы прайшлі. Увогуле ж такое мерапрыемства садзейнічала абмену вопытам, пазнаёміла і  згуртавала моладзь з розных рэгіёнаў, дапамагло знайсці новых сяброў.

Акрамя добрага настрою і прыемных уражанняў, каманды атрымалі медалі і граматы за ўдзел. А вось актывісты нашага раёна вярнуліся дадому з перамогай. У агульнакамандным заліку яны сталі першымі.

Таццяна Пятушка.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *