b64ffb1c

Адзіны дзень скідак

Акции, конкурсы, выступления

b64ffb1cПра існаванне акцыі пад такой назвай многія жыхары рэспублікі добра ведаюць. Праводзіцца яна не ўпершыню, у тым ліку і на Браслаўшчыне. У гэты дзень можна наведаць краму, каб набыць тавары нехарчовай групы па больш нізкай цане, што, згадзіцеся, і зручна, і выгадна.

Як паведамілі ў райпа, чарговы “Адзіны дзень скідак”  запланаваны па Беларусі на 27-28 лютага. Акцыя пройдзе і ў нашым раёне. Як паказвае практыка, на папярэдніх падобных мерапрыемствах людзі даволі актыўна наведвалі магазіны і рабілі пакупкі. Пакупнікоў у гэты дні чакаюць у прамысловых магазінах горада і сельскіх населеных пунктаў, дзе можна будзе набыць нехарчовыя тавары са скідкай 15%.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.