Тэхабслугоўванне газавых катлоў — аснова бяспекі

Спрашивайте-отвечаем

double-heating_RUУ адпаведнасці з дзеючымі на тэрыторыі Беларусі нарматыўнымі патрабаваннямі неабходна штогод праводзіць тэхнічнае абслугоўванне газавых ацяпляльных апаратаў. Яго можа выканаць як газазабеспячальная арганізацыя, так і сэрвісныя цэнтры, якія маюць адпаведны допуск для выканання такіх работ.

Дадзенае патрабаванне існуе дзеля таго, каб забяспечыць бяспечную эксплуатацыю абсталявання, якое выкарыстоўвае газ, падтрымліваць яго ў спраўным стане і пазбегнуць магчымых інцыдэнтаў, звязаных з уцечкай газу, самавольным адключэннем катлоў і размарозкай сістэм ацяплення ў зімовы перыяд.

Згодна з Правіламі карыстання газам у быце (пастанова Саўміна ў рэдакцыі ад 24. 12. 2013 г. № 1136) грамадзяне абавязаны для правядзення работ па тэхнічным абслугоўванні ўзгадніць для гэтага дату, час і забяспечыць доступ да ацяпляльных катлоў. Аднак маюць месца выпадкі, калі домаўладальнікі адмаўляюцца ад тэхабслугоўвання. Пры гэтым, магчыма, цалкам і не ўсведамляюць мяжу адказнасці за парушэнне ўстаноўленых норм у галіне газазабеспячэння.

У адпаведнасці ж з вышэйназванымі Правіламі газазабеспячальная арганізацыя мае права ў выніку адмовы грамадзян ад правядзення тэхнічнага абслугоўвання ці ўхіленне ад узгаднення часу доступу для гэтай справы спыніць забеспячэнне іх газам.

Унітарнае прадпрыемства “Браслаўгаз” з 1 студзеня пачало заключаць дагаворы з домаўладальнікамі на тэхнічнае абслугоўванне газавых ацяпляльных катлоў мадэлей “Альфа-Калор”, “Віктары”, “Арыстон”, “Баксі”, “Імергаз”, “Бош”, “Рыхтар”. Кошт тэхабслугоўвання энергазалежных катлоў насценнага выканання без прамыўкі цеплаабменніка — 400 тыс. руб., а з прамыўкай — 500 тыс. руб.

Удакладніць інфармацыю пра парадак правядзення тэхабслугоўвання, сэрвісныя цэнтры, якія маюць права выконваць такія работы, пра заключэнне дагавораў з УП “Браслаўгаз”, а таксама ўзгадніць дату і час правядзення работ можна па тэлефоне 31-3-49 ці непасрэдна ў арганізацыі (г. Браслаў. вул. Юбілейная 38, каб. 11).

Іван Пажарскі, майстар УП “Браслаўгаз”.