Кадравыя назначэнні

Люди

IMG_3847 (Small)Распараджэннем старшыні Браслаўскага райвыканкама з 18 студзеня 2016 года часова выконваючым абавязкі  старшыні Друеўскага сельскага выканаўчага камітэта назначана Ганна Мікалаеўна Багеша.

Ганна Багеша нарадзілася ў 1985 годзе ў в. Пад’язоўле Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння ў 2009 годзе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці псіхолаг, выкладчык інфарматыкі, менеджэр у сферы адукацыі пачала сваю працоўную дзейнасць сакратаром-машыністкай Даматканавіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Потым была назначана інспектарам па кадрах, а пазней настаўнікам інфарматыкі гэтай жа ўстановы адукацыі.

У 2012 г. пераехала на Браслаўшчыну.  Тут уладкавалася працаваць педагогам-псіхолагам у Друйскім дзіцячым доме. У гэтым жа годзе завочна скончыла Акадэмію паслядыпломнай адукацыі ў г. Мінску, а праз два гады заняла пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце гэтай установы, на якой і працавала да цяперашняга часу.

Не замужам.