Здарэнні

Человек и закон

IMG_2621Дзевятага студзеня ў 07.15 у цэнтр аператыўнага кіравання Браслаўскага РАНС паступіў сігнал пра пажар у нежылым доме ў в. Опліса-1 Друеўскага сельсавета.

Хутка на месца прыбылі выратавальнікі з Друі, якія адразу ж прыступілі да тушэння. У 8 гадзін раніцы пажар быў лакалізаваны, а ў 08.13 — цалкам ліквідаваны. Ахвяр і пацярпелых няма. Як стала вядома, гаспадар дома — грамадзянін Літвы — у ім не жыў.

У выніку пажару ў доме знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць. Прычына ўзгарання ўстанаўліваецца.

Фота: РАНС.