Браслаўшчыну наведаў парламентарый

Главное

IMG_3676 (Small)У панядзелак дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Морхат з рабочым візітам наведаў Відзаўскі сельсавет.

Падчас сустрэчы з яго старшынёй Сяргеем Алёшыным яны абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання гарадскога  пасёлка Відзы і могілак у Ждэгелях. М. Морхат засяродзіў увагу на значнасці гэтай справы, бо праз тэрыторыю сельсавета праходзіць транзітная дарога міжнароднага значэння.

Затым дэпутат з падарункамі і саладосцямі завітаў да выхаванцаў мясцовага дзіцячага дома сямейнага тыпу. Ён павіншаваў дзетак і іх прыёмную маці Святлану Дземіткевіч са святамі, пацікавіўся поспехамі ў школе, распытаў пра патрэбы, паабяцаў прыехаць вясной і разам з усімі пасадзіць саджанцы ягадных кустоў.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

На здымку: Мечыслаў Морхат віншуе выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу.