У гасцях у казкі

Главное

ВяCIMG0208 (Small)лікую ўвагу Друеўская бібліятэка надае вольнаму часу дзяцей падчас школьных канікулаў, якія павінны праходзіць цікава і насычана. Актыўна працавалі супрацоўнікі культурнай установы  і ў навагоднія дні, таму сумаваць школьнікам не было часу — кожны дзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі і падзеямі.

У другі дзень новага года бібліятэка гасцінна расчыніла дзверы ў цудоўнае царства, і творчыя ахоўнікі кніг запрасілі школьнікаў на цікавае мерапрыемства КВЗ «У гасцях у казкі». Прыгожыя маляўнічыя дэкарацыі выклікалі захапленне і здзіўленне прысутных, дапамаглі ім акунуцца ў казачны свет. У кутку “Рускія народныя казкі” былі прадстаўлены лепшыя ілюстрацыі маленькіх чытачоў.

У вясёлым КВЗ прымалі ўдзел дзве каманды «Ліса Патрыкееўна» і «Ку-ка-рэ-ку».  Зброяй удзельнікаў былі веды, знаходлівасць і ўпэўненасць у сябе. А падтрымка сяброў — балельшчыкаў толькі дадавала гульні запал. Каб перамагла справядлівасць, за спаборніцтвамі ўважліва сачылі мудрыя суддзі: Васіліса Цудоўная і Алёнушка.

Спачатку бібліятэкары пад музыку запрасілі каманды прайсці на лясную паляну. Пасля традыцыйнага прывітання, удзельнікам давялося прайсці разнастайныя выпрабаванні. Трэба адзначыць, што абедзве каманды былі ў выдатнай літаратурнай форме і былі гатовыя да любых нечаканасцяў. Нягледзячы на цяжкія заданні, удзельнікі КВЗна прасякнуліся духам суперніцтва і змаглі даказаць, хто з іх мацнейшы.

Потым у конкурсе «Адгадайка» дзеці ўспаміналі рускія народныя і аўтарскія казкі А.Пушкіна, П.Бажова, Э. Успенскага, Н. Носава, С. Міхалкова і іншых пісьменнікаў— казачнікаў. Яны пазнавалі герояў па апісанні, а назву твора адгадвалі па ўрыўку. Прыемна цешыла, што дзеці ведаюць і любяць казкі не толькі нашых аўтараў, але і замежных.

Пасля конкурсу каманды прынялі ўдзел у вясёлых гульнях, песнях, танцах, віктарынах і конкурсах. Больш удалым стаў конкурс “Музычная гасціная”, падчас якога школьнікі праявілі нямала сваёй фантазіі і артыстызм. Ад вясёлага конкурсу дзеці атрымалі зарад бадзёрасці, радасці і добрага настрою. Складанасці і выпрабаванні не пужалі маленькіх ўдзельнікаў мерапрыемства. Дзеці яшчэ раз упэўніліся, што ў нашым камп’ютарным жыцці кніга па-ранейшаму застаецца лепшым сябрам.

Усе каманды атрымалі граматы і прызы, а таксама масу задавальнення і добрага настрою. А вялікай падзякай для бібліятэкараў сталі шчырая радасць, усмешкі і смех дзяцей.

Ганна Маслякова,

бібліятэкар Друеўскай бібліятэкі.