Падарункі лепшым пакупнікам

Главное

Small-300x225Шмат прыемных слоў напярэдадні Новага года пачулі ў свой адрас пакупнікі магазіна “Родны кут” у Браславе ад дырэктара філіяла “Харчгандаль” № 2 Пастаўскага спажывецкага таварыства Маргарыты Скраблевіч. Нягледзячы на тое, што ў падпарадкаванні пастаўчан гэта гандлёвая кропка знаходзіцца толькі каля 5 месяцаў, яна ўжо мае пастаянных кліентаў і нямала станоўчых водгукаў.

Адміністрацыя суседняга райпа прывезла сваім самым актыўным кліентам навагоднія падарункі — мультываркі, прасы, прысмакі да святочнага стала.  Іх, а таксама медалі “Лепшы пакупік”, атрымалі падстаўнікі дзесяці сем’яў.

Безумоўна, прыняць у сваю структуру гандлёвае прадпрыемства браслаўскіх калег — крок для пастаўчан быў даволі рызыкоўным, таму пацікавілася ў Маргарыты Дзмітрыеўны, ці задаволены яны вынікамі такога эксперыменту.

  • Мяркую, рашэнне было правільным,— кажа дырэктар філіяла. Вядома, спатрэбіўся час на арганізацыю справы, таму планаванай выручкі яшчэ не атрымалі. У восеньскія месяцы мелі ў сярэднім каля 800 мільёнаў, сёлета плануем пераадолець мяжу ў мільярд і больш. Па тым, як расце колькасць пастаянных пакупнікоў, бачым, што па некаторых пазіцыях ужо паспяхова канкурыруем з магазінамі “Еўраопт”,  хоць гэта  вельмі няпроста.

Дарэчы,  напярэдадні Новага года “Родны кут” прапаноўваў сваім пакупнікам садавіну, прадукцыю ўласнай вытворчасці па цэнах ніжэйшых, чым у бліжэйшых канкурэнтаў.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

На здымку: шчаслівыя пакупнікі з падарункамі.