У пагранічнікаў раёна — новы кіраўнік

Государственная пограничная политика

IMG_4306 (Small)Загадам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ад 16 лістапада 2015 года на пасаду начальніка аддзела пагранічнай службы “Опса” прызначаны Аляксандр Валер’евіч Бахаўцаў.

Аляксандр Бахаўцаў нарадзіўся ў 1983 годзе ў г. Патсдам, Германія ў сям’і ваеннаслужачага. У 2000 годзе паступіў на факультэт пагранічных войскаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Пасля заканчэння навучальнай установы, у 2004 годзе службу пачаў на пасадзе намесніка начальніка пагранічнага паста “Ярава” Смаргонскай пагранічнай групы, а праз два гады стаў начальнікам гэтага паста. У 2011 годзе быў прызначаны на пасаду старшага афіцэра службы аховы дзяржаўнай мяжы Смаргонскай пагранічнай групы. А праз год стаў першым намеснікам начальніка аддзела пагранічнай службы “Ашмяны”. У 2013 годзе пераведзены на такую ж пасаду ў аддзел пагранічнай службы “Паставы”, дзе служыў да лістапада гэтага года.

Жанаты, выхоўвае сына і дачку.