Зімовыя карункі

Главное

 

IMG_3474 (Small)Не надта сёлетняя зіма спяшаецца парадаваць нас стюдзённымі марозамі і пухкім снегам. І толькі ўпрыгожаныя вуліцы і будынкі горада нагадваюць яго жыхарам пра надыход вясёлых навагодніх свят.

Каб стварыць радасны святочны настрой і ў храме кніг, крэатыўныя супрацоўнікі ЦБС зладзілі ў раённай бібліятэцы прыгожую зімовую выстаўку. На ёй прадстаўлены цудоўныя творчыя работы бібліятэкараў раёна, членаў іх сямей і актыўных чытачоў.

Цікавыя вырабы выкананы ў разнастайных тэхніках рукаддзелля. Але ўсе яны напоўнены станоўчай энергіяй калядных і навагодніх цудаў.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.