Браслаўскія інтэлектуалы ў прызёрах

Главное Здоровье Новости

DSC00568 (Small)Інтэлектуальныя гульні “Што? Дзе? Калі?”, якія праходзілі мінулыя выхадныя ў Глыбокім, аказаліся ўдалымі для браслаўчан.

Інтэлектуальныя гульні захапляюць, пашыраюць кругагляд і дазваляюць цікава праводзіць свой вольны час. У нашым горадзе шмат людзей рознага ўзросту і прафесій, якія з задавальненнем удзельнічаюць у падобных турнірах, арганізоўваюць каманды і сапернічаюць паміж сабой за званне лепшых інтэлектуалаў. А на мінулых выхадных дзве браслаўскія каманды “Angry Birds” і “Калайдар” абаранялі гонар раёна на міжраённым турніры “Што? Дзе? Калі?” на прызы старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алега Морхата.

Пытанні, якія былі падрыхтаваны арганізатарамі інтэлектуальнага мерапрыемства для каманд, былі рознымі па складанасці і па тэматыцы. Нашы прадстаўнікі паказалі добры ўзровень падрыхтоўкі і згуртаванасці, што дазволіла ім абысці многіх сваіх сапернікаў.

У выніку каманда “Angry Birds” заняла трэцяе месца, а “Калайдар” — шостае. Усяго ў турніры ўдзельнічала 21 каманда з Мёр, Лёзна, Шаркаўшчыны, Верхнядзвінска і Глыбокага.

Марыя Сяліцкая, першы сакратар райкама ГА “БРСМ”.

Фота з архіва БРСМ.