Юбілей славутага твора

Люди

IMG_0667 (Small)У пачатку снежня беларусы адзначылі знамянальную падзею. Роўна 90 год таму назад, 4 снежня 1925 года, убачыла свет паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка”. На вобразе вясковага хлопчыка Сымона аўтар паказаў, як нялёгка бывае знайсці сваю жыццёвую дарогу таленавітаму чалавеку, застацца верным сваім ідэалам. У паэме адлюстраваны роздум Я. Коласа пра гістарычны лёс беларусаў і іх мастацтва. Разам з тым паэт сцвердзіў непераможнасць нацыянальнага мастацтва як сведчанне духоўнай сілы народа. “Беларускай моладзі сваю паэму прысвячаю”, — напісаў аўтар у пачатку гэтага твора. І вельмі сімвалічна, что 90-годдзе паэмы адзначаецца ў Беларусі ў Год моладзі.

У гонар знамянальнай даты Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску арганізаваў сацыяльна-культурную акцыю — Міжнародны дзень чытання паэмы “Сымон-музыка”. Удзел у ёй пацвердзілі чытачы з Расіі, Украіны, Літвы. Далучыліся да гэтай акцыі і вучні СШ №1: у мінулую пятніцу ў школьнай бібліятэцы адбыліся чытанні ўрыўкаў з паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Вучні 11 класа Юлія Юхневіч, Аляксей Дзіковіч, Дзмітрый Стэльмачонак і дзевяцікласнік Алег Пуйша падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, па матэрыялах якой пад кіраўніцтвам бібліятэкара Ніны Ракіцкай быў створаны відэаролік. Творчая справаздача пра мерапрыемства даслана на сайт музея. Гэта акцыя выклікала ў вучняў цікавасць да твора Якуба Коласа і паспрыяла папулярызацыі твораў беларускай літаратуры.

Марына Жалубоўская,

настаўнік беларускай

мовы і літаратуры СШ №1.