Адзначаны на ўзроўні ААН

Новости

IMG_5836 (Small)Прыемная навіна прыйшла ў Браслаў на мінулым тыдні. За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні ініцыятывы “Экспрэс ААН-70 у Беларусі для мэт устойлівага развіцця” дзве нашы ўстановы адукацыі — гімназія і Відзаўскі каледж — узнагароджаны Ганаровымі граматамі. Дакументы падпісаў рэзідэнт-каардынатар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі Санака Самарасінха.

Нагадаю, у рамках ініцыятывы браслаўчане прадстаўлялі свае напрацоўкі ў сферы ўстойлівага развіцця на спецыялізаваным кірмашы-выставе. Мерапрыемства праходзіла ў канцы кастрычніка ў Віцебску.

Вячаслаў Каладынскі.

Фота аўтара.

Здымак: Дырэктары гімназіі і каледжа Людміла Каптур і Міхаіл Смірноў з узнагародамі.