Які сельсавет самы спартыўны

Здоровье Новости

IMG_3752 (Small)Гэта вырашалі прадстаўнікі Ахрэмавецкага, Відзаўскага, Далёкаўскага, Друеўскага, Опсаўскага і Слабодкаўскага сельсаветаў падчас штогадовай спартакіяды паміж сельскіх жыхароў.

Як паказвае практыка, спартыўныя мерапрыемствы выклікаюць цікавасць у жыхароў нашага раёна. Турніры, спаборніцтвы, турзлёты заўсёды збіраюць вялікую колькасць удзельнікаў. Узгаданая спартакіяда не стала выключэннем.

Мужчыны і жанчыны з шасці сельсаветаў сабраліся ў мінулую суботу ў спартыўнай зале ДЮСШ. Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця і падняцця дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, права ўзняць які далося пераможцам мінулагодняй спартакіяды — камандзе Відзаўскага сельсавета, удзельнікі разышліся па спартыўным пляцоўкам.

Арганізатары падрыхтавалі для каманд насычаную праграму. Адкрылі яе спаборніцтвы па шматбор’і: бег, скачкі з месца ў даўжыню, прэс і падцягванні. Пасля лёгкай атлетыкі распачаліся матчы па міні-футболе, паралельна з якімі ішлі баталіі паміж сапернікамі ў настольным тэнісе. Значыліся ў праграме спартыўнага дня таксама дартс і ўзняцце гіры весам 24 кг.   Можна і не казаць, што эмоцыі ў удзельнікаў зашкальвалі, асабліва, калі адбываліся фінальныя сустрэчы.

Падводзячы вынікі спарткакіяды, арганізатары шчыра дзякавалі за ўдзел усім удзельнікам і запрашалі прымаць удзел і далей у мерапрыемствах, не заставацца ў баку ад спартыўнага жыцця Браслаўшчыны. Напачатку арганізатары ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў у асабістых і агульнакамандных заліках. Цікава, што некаторыя ўдзельнікі станавіліся лепшымі адразу ў некалькіх спартыўных дысцыпліных.

Перамагла ж у спартакіядзе зноў зборная Відзаўскага сельсавета, другімі сталі жыхары Далёкаўскага, а трэцімі — прадстаўнікі Друеўскага.

Алена Набеева.

Фота аўтара.

Вынікі спартакіяды.

Шматбор’е: 1.С. Яцына 2. С. Цікнюс 3. Н. Міхневіч (жанчыны); 1. Дз. Фелькін 2.С. Петкевіч 3. В. Міцкевіч (мужчыны); Агульнакаманднае месца: 1. Ахрэмавецкі С/С 2. Далёкаўскі С/С 3. Друеўскі С/С.

Гіравы спорт: 1. А. Чанчын 2. А.Ларчанка 3. Л. Сівіцкі; Агульнакаманднае месца: 1. Відзаўскі С/С 2. Далёкаўскі С/С 3. Ахрэмавецкіі С/С.

Настольны тэніс: 1. А. Крот 2. Н. Камінская 3. К. Высоцкая (жанчыны); 1. А. Гапановіч 2. К. Белусь 3. Э. Стэльмачонак (мужчыны); Агульнакаманднае месца: 1. Опсаўскі С/С 2. Далёкаўскі С/С 3. Друеўскі С/С.

Дартс: 1. С. Цікнюс 2. Н. Міхневіч 3. А. Крот (жанчыны); 1. Э. Стэльмачонак 2. А. Павініч 3. А. Дунец; Агульнакаманднае месца: 1. Ахрэмавецкі С/С 2. Друеўскі С/С 3.Відзаўскі С/С.

Міні-футбол: 1. Каманда Відзаўскага С/С 2. Друеўскага С/С 3. Опсаўскага С/С.