Мараць пра сям’ю

Главное

754855У Друйскім дзіцячым доме зараз выхоўваецца 59 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія па розных прычынах засталіся без бацькоўскай ўвагі, пяшчоты і клопату. Чым можна дапамагчы ім? Якія існуюць формы сямейнага ўладкавання? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні чытайце ў інтэрв’ю з дырэктарам установы Віталем Піваровічам.

Віталь Уладзіміравіч, раскажыце пра дзяцей, якія знаходзяцца на выхаванні ва ўстанове.

  • У нас жывуць 13 дзяўчынак і 46 хлопчыкаў. Узрост розны, пачынаючы ад 3 і заканчваючы Дзеці трапляюць да нас з Браслава, Віцебска, Наваполацка і іншых гарадоў і раёнаў вобласці.
  • Ці наведваюць іх бацькі? Як часта адбываецца вяртанне ў родную сям’ю?
  • На жаль, біялагічныя бацькі рэдка прыязджаюць да нашых выхаванцаў. Часцей за ўсё блізкія родзічы і бабулі падтрымліваюць сувязь з імі толькі па тэлефоне. А многія дзеці ўвогуле не памятаюць сваіх мам і тат. Я працую дырэктарам дзіцячага дома з 2011 года, за гэты час толькі некалькі мам змаглі аднавіцца ў бацькоўскіх правах.
  • Якія ёсць формы сямейнага ўладкавання дзяцей, што засталіся без бацькоўскага цяпла?
  • Форм уладкавання дзяцей-сірот у сям’ю многа. Гэта ўсынаўленне, афармленне апекі (папячыцельства), прыёмная сям’я (дзіцячы дом сямейнага тыпу), патранатнае выхаванне. Людзі, у якіх ёсць жаданне даць дзецям сямейнае цяпло, могуць выбраць любы варыянт. Аднак трэба разумець, што кожны з іх мае свае нюансы і адрозненні.
  • Якія ж найбольш запатрабаваныя?
  • Апошнім часам перавага аддаецца патранатнаму выхаванню. Гэты варыянт падыходзіць тым людзям, якія жадаюць дапамагчы дзецям, хочуць стаць сябрам і дарадцам, але па-розных прычынах не могуць яго ўсынавіць. Дзеці запрашаюцца ў госці, атрымліваюць магчымасць пажыць не ў казённых сцянах. Патранатнае выхаванне адбываецца на бязвыплатнай аснове.
  • Як вы лічаце, як знаходжанне ў сям’і ўплывае на дзіця?
  • Дзіця, якое перадаецца ў сям’ю патранатнага выхавацеля, атрымлівае шанс на набыццё пазітыўнага вопыту жыцця ў сям’і, больш эфектыўную падрыхтоўку да самастойнага жыцця і паспяховай сацыяльнай адаптацыі. У малых ёсць магчымасць зведаць цяпло сапраўдных сямейных адносін, але пры гэтым не забываць пра свае карані, што важна для любога чалавека. Хочацца адзначыць, што дзеці, пасля пэўнага часу ў такіх гасцях, становяцца зусім іншымі. У іх мяняецца погляд на жыццё, становіцца пазітыўным настрой, дзеці пачынаюць з надзеяй глядзець у будучыню.
  • Калі чалавек хоча ўзяць на выхаванне дзіця, куды трэба звяртацца?
  • Можна звяртацца ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама да нас. Мы адкажам на ўсе пытанні і дапаможам.
  • Дзякуй вам за гутарку. І няхай як мага больш вашых выхаванцаў адчуюць бацькоўскі клопат і любоў!

Гутарыла Алена Набеева.