Бяспека людзей — на кантролі

Новости

IMG_5748 (Small)Чарговы раённы семінар па пытаннях аховы працы і выканання працоўнага заканадаўства прайшоў на мінулым тыдні ў гімназіі з удзелам галоўнага дзяржаўнага інспектара Глыбоцкай міжраённай інспекцыі працы Уладзіміра Плешака. На мерапрыемстве прысутнічалі спецыялісты, якія адказваюць за ахову працы ў арганізацыях, спецыялісты юрыдычных і кадравых службаў устаноў и прадпрыемстваў.

Напачатку семінара галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Лапко паведаміла пра стан вытворчага травматызму ў арганізацыях раёна. Яна адзначыла, што ў выніку сістэмнай і мэтанакіраванай работы па ахове працы за апошнія пяць гадоў азначаецца устойлівая тэндэнцыя зніжэння ліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Аднак, у бягучым годзе ў раёне ўсё ж такі адбыліся тры няшчасныя выпадкі. Усе — з лёгкімі наступствамі. Два з іх у адной і той жа арганізацыі. Таму за нездавальняючую работу па прафілактыцы вытворчага траўматызму і праводзімай рабоце па ахове працы віноўныя службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Са змяненнямі і дапаўненнямі ў заканадаўстве аб працы прысутных пазнаёміў У. Плешак. Ён даў шмат карысных парад адносна вядзення тэматычнай дакументацыі. У ходзе сустрэчы інспектар згадаў выпадкі са сваёй практыкі, рабіў акцэнт на тыповых памылках, якія дапускаюць работадаўцы і спецыялісты па ахове працы, расказваў, як можна і трэба пазбягаць няшчасных выпадкаў.

Пра выкананне патрабаванняў бяспекі пры шынамантажных работах у ДЭУ-№34 са сваімі калегамі падзяліўся галоўны механік арганізацыі Валерый Шылін.

Падводзячы вынікі семінара Л. Лапко падкрэсліла, што фармалізм у пытаннях аховы працы недапушчальны. Здароўе і бяспека кожнага работніка — галоўная задача адказных асоб. Таму інжынерам, адказным за дадзены накірунак нельга быць абыякавымі, бо, нават, нязначныя прабелы ў рабоце могуць вельмі дорага каштаваць.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.IMG_5750 (Small)