Збяром падарункі для дзяцей

Главное

Да Новага года застаецца крыху больш за месяц. Кожны з нас, незалежна ад узросту, у пераднавагоднія дні верыць у казку, спадзяецца на цуда, чакае сюрпрызаў і сам рыхтуе іх для блізкіх і сяброў. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Браслаўскага раёна”   прапануе прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі “Дапаможам Дзеду Марозу сабраць мех падарункаў”, якая пачалася 20 лістапада і   працягнецца да 20 снежня.

Ва ўсіх нас ёсць магчымасць зрабіць свята для дзяцей, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, бацькі якіх па розных прычынах не могуць арганізаваць для сваіх дзяцей навагодні цуд.

Мы ведаем, што у нашым раёне жывуць чуллівыя і спагадлівыя людзі, якія не застануцца ў баку ад нашай прапановы. Дапамагчы дзецям можна саладосцямі і цацкамі, якія будуць дастаўлены дадому кожнаму дзіцяці.

Адказы на ўсе пытанні, звязаныя з акцыяй, можаце атрымаць па тэлефоне 62-8-52 ці асабіста па адрасе: горад Браслаў, вул. Чырвонаармейская 2, каб. № 25.

Давайце разам напоўнім сэрцы дзяцей добрым настроем і шчасцем. Спяшайцеся рабіць дабро!

Таццяна Акуліч, дырэктар СПЦ.