Моцнага здароўя юбіляру

Главное

0x195

Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Высоцкаму Антону Казіміравічу 11 лістапада споўнілася 90 гадоў. Былі за гэтыя гады радасныя хвіліны і цяжкія выпрабаванні. Антон Казіміравіч прайшоў вайну, працаваў у мясцовым калгасе трактарыстам. Разам з жонкай вырасціў двух дзяцей.

У свой дзень нараджэння Антон Казіміравіч прымаў віншаванні з добрымі пажаданнямі здароўя і доўгіх гадоў жыцця. У гэты ж дзень да яго завіталі старшыня Опсаўскага сельвыканкама Ала Даніліна і старшыня СВК “Маяк Браслаўскі” Рамуальд Шукель.

Не засталіся ўбаку і вучні Кансталінскай базавай школы — прачыталі ветэрану віншавальныя вершы і сфатаграфаваліся напамяць. Хочацца са старонак газеты яшчэ раз падзякаваць паважанаму Антону Казіміравічу за мірнае і шчаслівае дзяцінства.

Карына Ядзяла, Вольга Януль, вучаніцы 8 класа Кансталінскай базавай школы.