Малітоўнае памінанне воінаў

Главное

20151028_102359 (Small)На апошнім тыдні кастрычніка праваслаўныя вернікі ўшанавалі памяць абаронцаў, якія загінулі пры вызваленні Браслаўшчыны падчас Вялікай Айчыннай вайны.

На могілках вёскі Мілашы 27 кастрычніка благачынны Браслаўскага благачыння, настаяцель Свята-Успенскага храма протаіерэй Анатолій Іваноў адслужыў паніхіду па воінах, памерлых ад ран у шпіталі, які знаходзіўся ў вёсцы Крукоўшчына. Да малітоўнага памінання абаронцаў далучыліся жыхары навакольных вёсак.

На наступны дзень і ў агр. Ахрэмаўцы адбылася сустрэча, прысвечаная 70-годдзю Перамогі над фашысцкімі захопнікамі. Прыхаджане — жыхары вёскі сабраліся, каб ушанаваць памяць воінаў, якія загінулі на полі бою ў час Вялікай Айчыннай вайны. У брацкай магіле ў Ахрэмаўцах, дарэчы, пахаваны не толькі вернікі, але і атэісты, аднак праваслаўныя шануюць памяць пра ўсіх, хто аддаў сваё жыццё за Вялікую Перамогу. Протаіерэй Анатолій адслужыў памінальны малебен і напрыканцы яго сказаў:

  • Дзякуючы ўсім тым, хто змагаўся на гэтай вайне, у тым ліку і загінулым воінам, мы сёння мірна жывем і не з’яўляемся рабамі захопнікаў.