Абмяркоўваецца змяненне маршруту

Главное

Падчас адной з прамых ліній у райвыканкам паступіў зварот наконт змянення маршрутаў гарадскіх пасажыраперавозак. Браслаўчанка выказала абгрунтаванае пажаданне, каб транспартным абслугоўваннем былі ахоплены і жыхары вуліцы Кастрычніка.

У філіяле “АТП №18 г. Браслаў” ААТ “Віцебскаблаўтатранс” з разуменнем аднесліся да звароту і ў якасці адказу на яго прапанавалі змяненне маршруту руху гарадскіх аўтобусаў №3 “Турбаза-льнозавод”. Згодна з прапановай, аўтобус будзе паварочваць на вуліцу Кастрычніка ля будынка Беларусбанка і далей рухацца ўздоўж усяго мікрараёна да вуліцы Дзяржынскага. У зваротным накірунку пасажыры будуць ехаць па звыклым маршруце.

Каб выказаць свае пажаданні наконт увядзення прапановы транспартнікаў і яе карэкціроўкі, браслаўчане могуць звяртацца ў аддзел перавозак прадпрыемства па тэлефоне 39-2-74.

Вячаслаў Каладынскі.