Пасвяцілі ў музыканты

Новости


7685600x200Аўторак, 27 кастрычніка, стаў асаблівым у жыцці 33 першакласнікаў Браслаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Менавіта ў гэты дзень ва ўрачыстай абстаноўцы іх прынялі ў рады музыкантаў.

Мерапрыемства прайшло ў займальнай і гульнявой форме. Дзеткі адгадвалі загадкі на тэмы, звязаныя з музыкай, з цікавасцю слухалі музычныя і песенныя віншаванні ў выкананні іх музычных сяброў.

Але з найбольшым нецярпеннем яны, вядома, ж чакалі таго самага моманту, калі іх прымуць у пачэсныя рады юных музыкантаў. Таму, калі на сцэне з’явілася дырэктар установы Людміла Новікава, “навабранцы” установы сустрэлі яе шчырымі апладысментамі. Для правядзення ўрачыстай цырымоніі дзяцей запрасілі на сцэну. Па чарзе яны падыходзілі да Людмілы Эдуардаўны і атрымлівалі адмысловая медалі і пасведчанні. Думаю, у гэты момант хваляванне адчувалі не толькі самі віноўнікі ўрачыстасці, але іх бацькі і педагогі, якія таксама прысутнічалі на мерапрыемстве.

Скончылася святочная цырымонія агульнай песняй у выкананні першакласнікаў, якія  з гонарам трымалі ў руках свае першыя на шляху вывучэння таямнічага свету музыкі ўзнагароды.

Алена Набеева.

На здымку: першакласнікі Браслаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

.