Браслаўскія хлебапёкі — другія

Главное

98169x300На мінулым тыдні адбылася VІІІ спартакіяда сярод работнікаў ААТ “Віцебскхлебпрам”. Яна праходзіла на базе аздараўленчага лагера “Лясная казка”, што ў Віцебскім раёне.

Як паведаміла старшыня прафкама браслаўскага хлебазавода Таццяна Мацюшонак, урачыстая цыромонія адкрыця пачалася з парада і пастраення ўдзельнікаў. З прывітальным словам да іх звярнуўся генеральны дырэктар ААТ “Віцебскхлебпрам” Міхаіл Рог. Ён пажадаў усім спартсменам годнай барацьбы і заслужаных перамог.

Свой спрыт, хуткасць і вынослівасць дэманстравалі 11 каманд. За званне самых спартыўных змагаліся 6 браслаўскіх хлебапёкаў — С. Марцінкевіч, Г. Дзямітка, Я. Сапатаў, А. Нізюлька, М. Карэнік, Я. Руднікава.

Па словах Т. Мацюшонак, праграма спаборніцтваў была вельмі насычанай і разнастайнай. Трэба было выявіць мацнейшых у міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе, дартсе і більярдзе. У турніры ўдзельнічалі даволі моцныя каманды, таму барацьба разгарнулася сур’ёзная.

Аднак нездарма работнікі браслаўскага хлебазавода моцна сябруюць са спортам і з задавальненнем рэгулярна наведваюць трэнажорную і спартыўную залы. Змораныя, але радасныя, падчас узнагароджання яны пад’няліся на другую прыступку п’едэстала і папоўнілі скарбонку узнагарод нашых хлебапёкаў яшчэ адной — на гэты раз спартыўнай.

Хочацца пажадаць калектыву хлебазавода далейшых поспехаў і перамог, як у спецыялізаваных выставах, так і ў спартыўных спаборніцтвах.

Алена Пятушка.