Святочная шоу-праграма

Новости

8990x200Маці — працаўніца, маці — карміліца, маці — заступніца. У цяжкія хвіліны сагравае промнямі сваёй любові, свеціць, калі цёмна, грэе, калі холадна, аддае апошні кавалак, калі голадна, закрывае грудзьмі, калі насцігае смяротная небяспека.

Невыпадкова, што разнастайныя цікавыя мерапрыемствы, прысвечаныя цудоўнаму святу ў гонар жанчыны-маці доўжыліся цэлы тыдзень. А завершыўся ён шоу-праграмай “Мы такія розныя”, якая прайшла ў мінулую нядзелю ў РЦК.

Чатыры пары маладых, абаяльных і прывабных юнакоў і дзяўчат — Андрэй Кеніньш і Святлана Папёнак, Аляксей Шамбельскі і Вераніка Петракевіч, Аляксандр Яроцкі і Марына Карач, Павел Лакевіч і Алена Цыбульская — змагаліся за званне “Суперпара — 2015”.

Конкурс сабраў людзей розных прафесій — супрацоўнікаў сацыяльнай дапамогі, РАНС, РЦК, сельгаспрадпрыемства, магазіна “Еўраопт”, вадзіцеля. Удзельнічала ў ім і вучаніца

СШ №1.

Ужо падчас першага знаёмства маладыя людзі ўразілі гледачоў і журы сваімі смелымі марамі і памкненнямі, пра якія паведаміла вядучая забаўляльнай праграмы Таццяна Кука.

Не менш арыгінальнымі былі і ўяўныя падарункі юнакоў для сваіх каханых. Сцэнічнае і танцавальнае майстэрства, артыстызм пары прадэманстравалі ў творчых конкурсах.

Намаганні і стараннасць удзельнікаў шоу ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі старшыня райсавета Ніна Пучынская, намеснікі старшыні райвыканкама Вольга Вялічка і Міхаіл Пліско, дырэктар Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК Віталь Далжэнка.

Перад тым як вынесці вертыкт журы, яго старшыня Н. Пучынская выказала шчырыя слова віншавання ў адрас усіх маці, пасля чаго ўручыла дыпломы і прызы кожнай пары ў намінацыях: “Абаянне і грацыя” — Андрэю Кеніньшу і Святлане Папёнак, “Стыль і крэатыў” — Аляксею Шамбельскаму і Веранікі Петракевіч, “Талент і творчасць” — Паўлу Лакевічу і Алене Цыбульскай. А званне “Суперпара — 2015” атрымалі Аляксандр Яроцкі і Марына Карач.

Цудоўны святочны настрой у гэты дзень дапамагалі стварыць салісты і выхаванцы РЦК і ЦДіМ, самадзейныя артысты і крэатыўная шоу-група “Покер”.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.