Атруціцца можна не толькі ядавітымі грыбамі

Главное

Парады спецыяліста

 

Кожны год у рэспублiцы рэгiструецца 250 — 300 выпадкаў атручвання грыбамi. На верасень прыходзiцца пiк збору грыбоў i робяцца грыбныя нарыхтоўкi на зiму. Менавiта грэбаванне некаторымi правiламi можа прывесцi да таго, што закаткi i закруткi стануць прычынай атручвання i ў зiмовы перыяд.

Па сваёй цяжкасцi вострыя атручваннi грыбамi займаюць вядучае месца сярод усiх небактэрыяльных харчовых атручванняў. Захворванне, як правiла, пачынаецца раптоўна, часта ноччу, праз 3 —12 гадзiн пасля ўжывання грыбоў, клiнiчны малюнак на пачатковых стадыях захворвання выглядае так: рэзкi боль ў жываце, моцная рвота, панос, слабасць, галаўны боль. Потым да гэтых сiмптомаў могуць далучацца сутаргi, галюцынацыi, трызненне. Смяротны зыход пры атручваннях неядомымi грыбамi дасягае 25 — 50 працэнтаў выпадкаў.

Аднак, атруцiцца можна не толькi ядавiтымi па сваёй прыродзе грыбамi, але i так званымi ўмоўна ядомымi, калi грэбаваць асноўнымi правiламi iх гатавання. Да ўмоўна ядомых адносяцца: некаторыя вiды сыраежак, свiнушкi, смаржкi, ваўнянкi, чарнушкi. Яны ўтрымлiваюць смалападобныя рэчывы i могуць выклiкаць гастраэнтэрыт — запаленне страўнiка i тонкага кiшэчнiка.

Ужываць у ежу ўмоўна ядомыя грыбы без спецыяльнай кулiнарнай апрацоўкi нельга. Iх трэба адварваць двойчы, не менш за 50 мінут кожны раз. Абодва разы грыбы пасля варкi неабходна прамываць у праточнай вадзе.

Iдучы ў лес, неабходна ведаць вiдавы склад грыбоў i збiраць толькi тыя, што не выклiкаюць сумненняў.

Асаблiвую ўвагу трэба звярнуць на тое, што ядомыя грыбы пры неспрыяльных экалагiчных умовах (паблiзу прамысловых прадпрыемстваў i аўтамабiльных трас, у радыеактыўных зонах) становяцца таксiчнымi, бо назапашваюць у высокiх канцэнтрацыях ртуць, свiнец, кадмiй i iншыя цяжкiя радыеактыўныя рэчывы.

Трэба памятаць, што грыбы — прадукт, якi хутка псуецца, таму iх трэба перабраць i адсартаваць адразу. Перабiраючы грыбы, неабходна выкiдваць старыя, бо пры iх старэннi ў тканках адбываюцца складаныя хiмiчныя працэсы з утварэннем ядавiтых рэчываў. У старых грыбах, нават такiх, як белыя, падасiнавiкi, падбярозавiкi, паколькi яны ўтрымлiваюць бялкi i тлушчы, у працэсе старэння ўтвараюцца высокатаксiчныя спалучэннi. Сарцiроўкай i гатаваннем грыбоў павiнны займацца толькi дарослыя. Бацькам таксама неабходна ведаць, што грыбы павiнны быць выключаны з рацыёну дзяцей да 3-х гадоў.

Не варта купляць грыбы ва неўстаноўленых месцах. Зусiм вiдавочна, што тут не будзе гарантый якасцi i бяспекi. Таксама без папярэдняга адварвання не варта смажыць грыбы.

Гаспадыням медыкi нагадваюць, што пры нарыхтоўцы запасаў на зiму лепш не кансерваваць грыбы пад шчыльнай накрыўкай, а замарынаваць iх цi засалiць.

Марынаваць рэкамендуецца ядомыя грыбы без едкага смаку мякацi: трубчатыя (белыя, падбярозавiкi, маслякi i г.д.) i пласцiнчатыя (шампiньёны, таўстушкi, лiсiчкi, апенькi, зялёнкi). У засол дапускаюцца ўсе ядомыя грыбы, пласцiнчатыя грыбы — толькi пасля папярэдняй апрацоўкi: iх замачваюць, двойчы адварваюць па 20 мiнут.

Пры падазрэннi на атручванне грыбамi трэба выклiкаць «хуткую дапамогу». Позна (на 2—5-я суткi) пачатае лячэнне пры атручваннi ядавiтымi грыбамi неэфектыўнае i прыводзiць да смерцi.

Галіна Бэйнар, загадчыца мікрабіялагічнай лабараторыі.