На подыум выходзіць бульба

Главное

-6-300x200Сёння ў нашым раёне многія людзі маюць агароды, дачныя і прысядзібныя ўчасткі, на якіх вырошчваюць разнастайную сельгаспрадукцыю. А прырода радуе і здзіўляе нас сваімі магчымасцямі ператвараць прывычныя для вока прадукты ў незвычайныя. Прыемна, што да конкурсу “Суперураджай-2015”, аб’яўленага райгазетай, далучаецца ўсё больш і больш людзей, якія дзеляцца з чытачамі цікавым.

Сёння вашай увазе прадстаўляем дэфіле незвычайных бульбін.

Першай на подыум выходзіць бульба “Цень футбаліста”. Такое падабенства заўважылі Мірон і Валянціна Паўлюкевічы з Відзаў.

Наступныя ўдзельнікі конкурсу гэта птушка з малым, казачны персанаж (дарэчы, прыглядзіцеся ў яго: нават вушы ёсць). Гэтыя фотаздымкі ў рэдакцыю даслаў браслаўчанін Казімір Глод.

Гэтыя цуда-бульбіны знайшла Зінаіда панасік.

А цяпер час прадэманстраваць бульбіну на ланцужку. Пагадзіцеся, гэты ўдзельнік конкурсу з моцным характарам і вялікім жаданнем жыць. Бульбіна сустрэўшы ў глебе перашкоду проста прарасла праз яе. Такі ўраджай вырас у Ірэны Кезік.

На пытанні па ўмовах конкурсу адкажа журналіст газеты Вольга Патаповіч па тэлефонах 62518 або 7133306 (МТС). Яна ж дапаможа вам сфатаграфаваць ваш “Суперураджай”.

Конкурс працягваецца да 7 кастрычніка. Чакаем новыя экспанатаў!