У аўторак, 22 верасня, многія браслаўчане, напэўна, бачылі вялікую калону веласіпедыстаў…

Актуальное

566700x200У аўторак, 22 верасня, многія браслаўчане, напэўна, бачылі вялікую калону веласіпедыстаў, якая рухалася па аб’язной дарозе Браслава ў напрамку Іказні. Гэта праходзіў у рамках міжнароднай акцыі “Дзень без аўтамабіля” велапрабег. Агульны кіламетраж маршруту склаў каля 20 кіламетраў. Удзел у ім прынялі 40 веласіпедыстаў.

Арганізатары велапрабегу ўдзячны ўсім, хто адгукнуўся на ініцыятыву і падтрымаў яе. У  асноўным гэта браслаўскія школьнікі і іх педагогі. Асаблівыя словы ўдзячнасці супрацоўнікам ДАІ, якія не толькі забяспечылі бяспеку веласіпедыстам, але і падарылі святлоадбівальныя элементы і прачыталі лекцыю пра бяспечныя паводзіны на дарозе.

Тэкст і фота Алены Набеевай.