Міжнароднае супрацоўніцтва

Международное сотрудничество

9999900x200Развіццё і ўмацаванне міжнародных адносін у сферы адукацыі і выхавання — адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці браслаўскай гімназіі.

Аднак, нягледзячы на тое, што яна сёння мае нямала замежных сяброў як з блізкіх, так і далёкіх краін, адміністрацыя пастаянна шукае новыя цікавыя і карысныя для сваіх навучэнцаў сувязі з іншымі ўстановамі адукацыі.

На гэтым тыдні з рабочым візітам браслаўскую гімназію наведала дэлегацыя даўгаўпілскай сярэдняй школы. Па яго выніках дырэктары ўстаноў адукацыі Валія Сална і Людміла Каптур падпісалі пагадненне, якое прадугледжвае развіццё і ажыццяўленне адукацыйных, культурных і спартыўных праектаў, абмен лепшай педагагічнай практыкай, а таксама арганізацыю сумеснай аздараўленчай кампаніі дзяцей.

Тэкст і фота Алены Пятушка.