Конкурс працягваецца

Главное

8300x266На гэты раз прадстаўляем вашай увазе яшчэ некалькі эксклюзіўных экспанатаў — дароў прыроды, якія вырасцілі на сваіх прысядзібных участках нашы пастаянныя чытачы.

«Сядзіць паня ў каморцы, а яе косы на сонцы». Гэтую загадку ведае кожны першакласнік, але на самай справе аказваецца, што морква — гэта не заўсёды паня. І такі вось доказ у рэдакцыю прынёс браслаўчанін Пётр Блажук.

Зноў прымае ўдзел у нашым конкурсе Мечыслаў Марцінкевіч, які на гэты раз знайшоў бульбіну-грыб.

Андрэй Астапка расказаў, што бацькі з вёскі прывезлі кабачок спецыяльна для нашага конкурсу. Гаспадары даўно заўважылі яго падабенства з птушкай і назіралі, як яна падрастае ў агародзе. Гэта ж трэба, каб прырода так жартавала і стварыла кабачок падобным да качкі.

Нагадаю, што конкурс “Суперураджай-2015” працягваецца да 7 кастрычніка.

На пытанні па ўмовах конкурсу адкажа журналіст газеты Вольга Патаповіч па тэлефонах 62518 або 7133306 (МТС). Яна ж дапаможа вам сфатаграфаваць ваш “Суперураджай”.

Дзяліцеся цікавым з землякамі — дасылайце да нас цуда-экспанаты.78800x191
7856-300x200