За чытанне

Главное

7980x200Пад такім лозунгам прайшоў у мінулую пятніцу велапрабег, у якім удзельнічалі супрацоўнікі бібліятэкі і аматары друкаванага слова. Са сцяжкамі з надпісам “За чытанне” ўдзельнікі акцыі завіталі ў абласны падлеткавы рэабілітацыйны цэнтр, СШ №1, КУП ЖКГ “Браслаў-камунальнік”, РАНС, дом-інтэрнат для састарэлых, музей традыцыйнай культуры, дзе іх шчыра сустракалі. У сваю чаргу дырэктар ЦБС Вольга Ляснеўская і загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ірына Макарэвіч запрашалі часцей наведваць бібліятэку і быць актыўнымі чытачамі.
Алена Пятушка.
Фота аўтара.