Актыўней уключайцеся ў барацьбу

Главное


768-300x200Аб’яўлены нашым выданнем конкурс “Суперураджай-2015” працягваецца. Незвычайныя экзэмпляры дароў прыроды будуць здзіўляць і радаваць нашых чытачоў яшчэ чатыры тыдні, але пры адной умове, што вы, паважаныя, будзеце больш актыўна ўдзельнічаць у конкурсе. У кастрычніку на сайце нашага выдання пройдзе галасаванне, і пераможца атрымае падпіску на квартал на газету “Браслаўская звязда”. А пакуль сустракайце новых удзельнікаў конкурсу.

Цыбуліну вагой 720 грамаў вырасціла на сваім прысядзібным участку Яўгенія Кіслякова. Дарэчы, сёлета на агародзе гэтай гаспадыні вырасла даволі шмат цыбулін, якія маглі б прэтэндаваць на ўдзел у нашым конкурсе. Мы выбралі найбольш важкую.

Марыя Воўк, бабуля гэтых цудоўных дзетак, знайшла ў лесе два белыя грыбы. Улічваючы той факт, што год выдаўся скупым на грыбы ўвогуле, то гэтыя прыгажун і гігант могуць таксама прэтэндаваць на перамогу. Самы вялікі заважыў больш за паўтара кілаграма, а дыяметр яго шляпкі роўны 35 сантыметрам.

Гэты цуда-прадукт ужо большы за 160 см і яшчэ  расце на ўчастку Дзіяны Спірыдонавай. Называецца лагенарыя, а ў народзе — індыйскі агурок. Асобныя экзэмпляры могуць вырасці да двух метраў, дарэчы, у гэтага плода яшчэ ёсць шанс.

Падрабязней пра ўмовы конкурсу можна даведацца, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю па тэл. 62518 або 8-029-7133306 Вользе Патаповіч.

Жадаем поспехаў і чакаем фота вашага ўраджаю!
6552-200x3002233