На карысць людзям

Главное


998300x200У першую нядзелю верасня сваё прафесіянальнае свята адзначаюць работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. Сёння ў нафтагазавым комплексе краіны заняты больш за 30 тысяч чалавек. У Браслаўскім раёне гэтую стратэгічна важную галіну рэспубліканскай эканомікі прадстаўляюць працаўнікі філіяла РВУ “Браслаўрайгаз”.

Раённая арганізацыя па-ранейшаму працуе стабільна, мерна, на карысць людзям і да свайго свята часу, калі прынята падводзіць вынікі, падыходзіць з пэўнымі набыткамі і паказчыкамі. А планавыя заданні па газіфікацыі кватэр, устаноўцы прыбораў уліку перавыконваюцца.

Так, на абслугоўванні філіяла на ліпень бягучага года знаходзяцца 14268 кватэр, з якіх 3607 газіфікаваны ад сетак прыроднага газу, у тым ліку 1591 індывідуальны жылы дом у горадзе і 403 дамы на сяле. Індывідуальнымі газабалоннымі ўстаноўкамі абсталяваны 10634 кватэры, з якіх 8125 у сельскай мясцовасці.

Прыборы ўліку расходу газу ўстаноўлены ў 92% жыллёвага фонду.

На сённяшні дзень працягласць газаправодаў прыроднага газу складае 193,6 км. За студзень–ліпень бягучага года ўведзена ў эксплуатацыю 17 км , у тым ліку размеркавальны газаправод на аграгарадок Слабодка.

Безумоўна, забяспечыць блакітным палівам людзей неабходна. Але не менш важна, каб газ дайшоў і да прадпрыемстваў. У Браслаўскім раёне спажыўцамі прыроднага газу, акрамя насельніцтва, з’яўляюцца 6 прамысловых прадпрыемстваў і 11 камунальна-бытавых, а таксама 2 сельгасарганізацыі.

Асаблівае месца ў райгазе займае аварыйна-дыспетчарская газавая служба. Работа ў ёй – занятак няпросты і небяспечны. Таму кожны яе супрацоўнік спецыяльна падрыхтаваны і мае допуск да работы. З пэўнай перыядычнасцю яго веды і навыкі правяраюцца. Газавікі павінны заўсёды быць гатовыя працаваць у пазаштатнай і нават аварыйнай сітуацыі. Так, сёлета ад насельніцтва было прынята 67 аварыйных заяў і 147 рамонтных.

Але не толькі рабочымі буднямі жыве калектыў. Браслаўрайгаз прымаў і прымае актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці раёна, вобласці. Нашы газавікі удзельнічаюць у аглядах-конкурсах прафесіянальнага майстэрства, конкурсах па добраўпарадкаванні баз, мастацкай самадзейнасці, раённых і абласных спартыўных мерапрыемствах.

Цяжка пераацаніць значнасць той справы, што робяць людзі гэтай службы. Бо сёння бесперапынных паставак блакітнага паліва немагчыма стабільная работа эканомікі раёна і краіны ў цэлым. А дзякуючы іх штодзённай працы, газ прыйшоў у кожны дом і зрабіў наша жыццё больш камфортным.

Вера Буланава.

Фота аўтара.

На здымку: вадзіцелі-слесары аварыйна-дыспетчарскай службы райгаза Сяргей Дудзевіч і Казімір Каралькоў.