Спаборнічалі сілавыя структуры

Главное

45400x200На гарадскім стадыёне ў Браславе 28 жніўня адбыліся спаборніцтвы сярод сілавых структур.
Гэтыя спаборніцтвы праводзяцца штогод. Прадстаўнікі сілавых структур імкнуцца паўдзельнічаць, пазмагацца за званне наймацнейшай каманды і перамогу ў асобных відах. Кожны год арганізатары ўносяць змяненні ў спартыўную праграму. Сёлета мужчыны спаборнічалі ў міні-футболе, стральбе ў ціры, дартсе, шматбор’і (скачкі, падцягванне, бег).
На працягу некалькіх гадзін яны вызначалі самага хуткага, трапнага і лепшую футбольную каманду. А справядлівае судзейства забяспечвалі метадысты РФСК “Дрывяціч”, трэнеры ДЮСШ, настаўнікі фізічнай культуры аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Пасля спаборніцтваў адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне. Так, у міні-футболе перамогу святкавалі супрацоўнікі РАНС. А найбольшую колькасць медалёў і грамат атрымалі прадстаўнікі РАУС. Яны перамаглі ў шматбор’і, дартсе і стральбе. Гэта і дазволіла ім заняць першае агульнакаманднае месца ў спаборніцтвах. Другое месца дасталося супрацоўнікам РАНС, а трэцяе — камандзе Браслаўскага аддзялення дэпартамента аховы.

Алена Набеева.
Фота аўтара.