Вылучылі прадстаўніка ў склад раённай камісіі

Актуальное

вылучыли 2Не пазней за 80 дзён да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь павінны быць створаны тэрытарыяльныя камісіі. І зараз ідзе вылучэнне прадстаўнікоў у склад абласных, раённых, гарадскіх камісій. Вылучаць іх маюць права палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам падачы заявы.
Вось і 9 ліпеня адбыўся сход працоўнага калектыву Браслаўрайгаза, на якім разглядалася адзінае пытанне — вылучэнне прадстаўніка калектыву ў склад Браслаўскай раённай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З улікам дзелавых якасцей, шматгадовага вопыту работы ў складзе выбарчых камісій падчас выбараў Прэзідэнта краіны, дэпутатаў парламента і мясцовых Саветаў члены сходу адзінагалосна вылучылі ў склад раённай камісіі кіраўніка сваёй арганізацыі — Яраслава Сапеля.

Тэкст і фота Казіміра Пятушкі.вылучыли прадстащник