Валейбол на пляжы

Актуальное

волейболДзень Незалежнасці краіны прыхільнікі спартыўнага ладу жыцця адзначылі па-свойму. Нягледзячы на спякотнае надвор’е, спартсмены сабраліся на пляжы возера Дрывята, каб паспаборнічаць у пляжным валейболе. Іх арганізатарам па традыцыі выступіў аддзел адукацыі, спорту і турызму Браслаўскага райвыканкама. Некалькі гадзін валейбалісты высвятлялі мацнейшага. У выніку першае месца заняла каманда ДРБУ-142, другое — ДЭУ-34, а трэцяе — маладзёжная зборная.

Тэкст і фота Алены Набеевай.