У квасільна-засолачным цэху ў Відзах пачалася гарачая пара…

Актуальное

агуркіУ квасільна-засолачным цэху ў Відзах пачалася гарачая пара — нарыхтоўка прадукцыі. Ужо закладзена першая партыя агуркоў (600 кілаграмаў). З 1 студзеня ў цэху пачала працаваць Наталля Нікіфарава. Яна прыйшла на змену Яўгеніі Якушонак. Жанчына прызнаецца, што напачатку было боязна, аднак перад пачаткам працы яна некалькі месяцаў стажыравалася ў Я. Якушонак, якая падзялілася сваім вопытам і відзаўскімі сакрэтамі прыгатавання разнасолаў. Так што браслаўчане і жыхары бліжэйшых раёнаў не павінны застацца без хрусткіх агурочкаў, капусты і мочаных яблыкаў.

Алена Набеева.

Фота Вольгі Патаповіч.