Рыхтуемся да ўборкі

Экономика и финансы

Рыхтуемся да уборкиУ гаспадарках раёна ў разгары корманарыхтоўчы сезон. Аднак прыйшла пара рыхтавацца і да не менш адказнай кампаніі ў жыцці хлебаробаў — уборкі збожжавых культур, якая не за гарамі. Таму перад кіраўніцтвам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў пастаўлена задача ў бліжэйшыя тэрміны раскансерваваць збожжаўборачныя камбайны, адрамантаваць іх, правесці герметызацыю, каб без затрымак, пачаць уборку.
Механізатар ААТ «Браслаўскі аграсэрвіс» Рыгор Шчарбіцкі (на здымку) цяпер заняты на прасаванні сена. Аднак як толькі выпадае свабодная хвіліна, рыхтуе да жніва свой камбайн, за рамонтам якога я і застаў яго ў дзень наведвання сельгасарганізацыі.

Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.