Не плюй у калодзеж…

Власть и общество

водолазМногія купальшчыкі, напэўна, заўважылі, што палова тэрыторыі гарадскога пляжа возера Бярэжжа абгароджана. Там, як высветлілася, праводзіцца чыстка дна. На месцы, якое зараз абгароджана, калісьці рос трыснёг. Некалькі гадоў таму назад яго выкасілі, але з цягам часу з’явіліся парасткі, якія дакучаюць купацца, таксама пачасціліся выпадкі ранення купальшчыкаў.
Трактар ДП “Браслаў-камунальнік” працягнуў па дне пляжа баронамі, а вадалазы выратавальнай станцыі ўжо некалькі разоў збіралі смецце з дна вадаёма. У асноўным гэта бутэлькі, бітае шкло, рэшткі рыбацкіх прылад, якія небяспечныя для купальшчыкаў. Пры расчыстцы пляжа вадалазы ўжо дасталі з дна возера каля 45 кг бітага шкла і з дзясятак мяшкоў смецця.
Шаноўныя браслаўчане і госці горада, не кідайце смецце ў азёры, памятайце, што можна самім трапіць у гэтую шкляную пастку. Не пакідайце смецце і на берагах азёр — беражыце прыгажосць, створаную вакол нас прыродай!

Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.
Матрос-вадалаз выратавальнай станцыі Андрэй Ахрамовіч выносіць смецце з возера.