Лета ў разгары

Актуальное

Лета ў разгСмородинаары, а значыць самы час збіраць розныя ягады. Вядома, лепш іх з’есці адразу і насыціць арганізм вітамінамі. Аднак, калі ўраджай ягад вялікі, то можна назапасіць іх на зіму, каб потым доўгімі халоднымі вечарамі за кубачкам духмянага чаю ўспамінаць летнія дзянькі. Напрыклад, на прысядзібных участках у многіх ужо паспелі чырвоныя парэчкі (на здымку). Іх цудоўныя лекавыя ўласцівасці былі ацэнены яшчэ ў далёкім ХVI ст. Яны багата селенам, каліем, вітамінамі “А”, “С” і “Е”. Ягада таксама ўтрымлівае антыаксіданты, якія затрымліваюць рост ракавых клетак. Сок чырвоных парэчак карысны пры ліхаманкавых станах для здаволення смагі і ў якасці гарачкапаніжальнага сродку. Аднак людзям, якія маюць праблемы са страўнікам, яе трэба ўжываць вельмі асцярожна.

Тэкст і фота Алены Набеевай.