Каму дастанецца “Кубак Браслава — 2015” ?

Актуальное

ФутболНа гарадскім стадыёне 17 ліпеня адбылося адкрыццё спаборніцтваў па міні-футболе. Пазмагацца за “Кубак Браслава — 2015” вырашылі 10 каманд: “Фініш”, “Тарпеда”, “Сваякі”, “Дрывяціч” (Браслаў), “Друя”, зборная моладзі Браслава, “Слабодка”, “Тарпеда”, “Богіна”, РАНС. У гэты ж дзень былі сыграны 4 першыя гульні. Увогуле матчы будуць праходзіць да 14 жніўня. На гэтую дату назначаны фінальныя гульні. Гульнявыя дні — панядзелак, серада, пятніца. Пачатак матчаў — 18.30. Турнір абяцае быць цікавым, бо ўсе каманды настроены сур’ёзна і кожная хоча перамагчы. Вось што расказалі пра сябе тыя, з кім давялося пагутарыць.
“Тарпеда”: Мы прымаем удзел у турніры ўпершыню. Настроены па-баявому, наша каманда складаецца з моладзі. Перамагчы, вядома ж, хочацца. Для гэтага мы збіраемся на трэніроўкі і адточваем футбольнае майстэрства.
“Фініш”: У склад нашай каманды ўваходзяць прадстаўнікі розных арганізацый і індывідуальныя прадпрымальнікі. Мы 2 разы на тыдзень трэніруемся. Жадаем адстаяць званне чэмпіёна, бо зімой мы занялі 1 месца ў міні-футболе.
“Слабодка”: Наша зборная прадстаўляе аграгарадок Слабодка. Мы і раней адстойвалі гонар нашых родных мясцін, займалі прызавыя месцы. Вырашылі і ў гэтым годзе паспрабаваць свае сілы. Прыходзьце падтрымаць нас!

Алена Набеева.
Фота аўтара.