Дзякуем за міласэрнасць

Актуальное

ДЗякуем за міласэрнасцьБраслаўская арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа штогод збірае ахвяраванні ў насельніцтва, каб дапамагчы маламаёмным грамадзянам і тым, хто волей лёсу сутыкнуўся з жыццёвымі цяжкасцямі.
Увогуле гуманітарная дзейнасць – надзвычай важная справа. Яе сацыяльная актуальнасць і грамадская значнасць характарызуюцца тым, што, дзякуючы сотням людзей дапамогу атрымліваюць хворыя, інваліды, пажылыя адзінокія людзі, тыя, хто жыве ў нястачы.
Той, хто ўносіць свой ўклад у гэтую дабрачынную справу, мае вялікае сэрца, якое ўмее суперажываць і прытрымліваецца добрай жыццёвай пазіцыі — разумеюць, што чужой бяды не бывае. І вельмі прыемна, што такія людзі сустракаюцца на Браслаўшчыне.
На мінулым тыдні выконваючы абавязкі старшыні РА БТЧК Генадзь Швец асабіста ўручаў падзячныя лісты кіраўнікам арганізацый, якія больш актыўна ўдзельнічаюць у зборы сродкаў. За праяўленую гуманнасць і міласэрнасць, супрацоўніцтва і разуменне раённая арганізацыя БТЧК шчыра дзякуе РАУС (на здымку), РАНС, Браслаўскаму пасту Віцебскай мытні, Відзаўскаму каледжу, Богінскаму ДСБШ, Плюскаму ДССШ, ЦРБ, а таксама ўсім ўстановам, арганізацыям, працоўным калектывам і наогул усяму насельніцтву раёна за маральную і матэрыяльную дапамогу.
Рабіце дабро – і яно вернецца да вас у двайным памеры.

Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.