З увагай да праблем грамадзян

Новости

ДзяржкантрольУ мінулую пятніцу жыхары раёна мелі магчымасць задаць свае пытанні і падзяліцца набалелымі праблемамі з намеснікам Старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Раісай Саўрыцкай, якая правяла прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Па тэлефоне звярнуліся жыхаркі аграгарадка Далёкія з ААТ “Новая гвардыя”. Жанчыны жаліліся, што са снежня ім не выплачваецца зарабатная плата. Сапраўды, сітуацыя ў сельгаспрадпрыемстве склалася вельмі складаная, пра што добра ведае і раённае кіраўніцтва. Таму прымаюцца ўсе меры, каб яе выправіць. Раіса Пятроўна, уважліва выслухаўшы сутнасць праблемы, зазначыла, што яна застанецца на кантролі да вырашэння.
Пасля “прамой лініі” намеснік Старшыні КДК правяла асабісты прыём грамадзян.
Неаднойчы ў розныя інстанцыі звярталіся жыхары двух дамоў пры былой школе-інтэрнаце з Опсы з просьбай дапамагчы ўзаконіць свае гаспадарчыя пабудовы. Дэталёва азнаёміўшыся з усімі акалічнасцямі справы, Р. Саўрыцкая ў першую чаргу прапанавала заяўнікам прывесці свае пабудовы ў належны стан, каб яны адпавядалі санітарным і пажарным нормам. А затым ужо афармляць неабходныя дакументы.
Усе выказаныя на прыёме пытанні ўзяты на кантроль.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.