Выпускнікі — 2015

Новости

Выпускники 2015Мінулы тыдзень стаў знамянальным для браслаўскіх старшакласнікаў: школы горада і раёна праводзілі ў дарослае жыццё сваіх выхаванцаў. Сцены ўстаноў адукацыі пакінулі 295 выпускнікоў 9-х і 202 выпускнікі 11-х класаў. За іх плячыма — вучнёўскае жыццё, школьныя будні і святы, першыя сур’ёзныя выпрабаванні — экзамены.
Браслаўскі раён можа ганарыцца сёлетнімі выпускнікамі. На ўрачыстых мерапрыемствах у школах ушанавалі 8 дзевяцікласнікаў, якія атрымалі атэстаты асобага ўзору. Сярод адзінаццацікласнікаў — 4 “залатыя” медалісты і 1 “сярэбраны”.
Выпускныя вечары прайшлі святочна, ярка, кранальна і запомняцца на ўсё жыццё як адзін з самых хвалюючых момантаў: з аднаго боку, юнакі і дзяўчаты развітваюцца са школай, а з другога — яны ступаюць на дарогу дарослага жыцця, нязведанага і прывабнага.
Няхай спраўдзяцца іх мары і спадзяванні!

Жанна Бялько.
Фота Зінаіды Палулех.

Будзе што ўспомніць выпускнікам СШ №1.